BE RU EN

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны - беларусам: Ніколі не позна стаць народам-героем

  • 21.07.2022, 19:53

Менавіта ад дзеянняў беларусаў будзе залежаць, як увойдзе ў гісторыю Беларусь.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк мяркуе, што Масква хоча ўцягнуць Менск у вайну, і заклікае беларускі народ стаць народ-героем і зрабіць правільны выбар.

Падаляк мяркуе, што трэба адрозніваць беларускі народ і рэжым Лукашэнкі.

«Але Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка ці генералы, якія пазбягаюць «павесткі» ў дом састарэлых, бо іх залаты век прыпаў на Карыбскі крызіс. Гэта дзясяткі тысяч маладых пасіянарных людзей, якія жадаюць для сваёй краіны лепшага лёсу, чым папраўчая калонія. Гэта тысячы, вымушаныя пакінуць свой дом, каб не жыць у працоўным лагеры з залепленымі зяпамі», - напісаў Падаляк у сваім тэлеграм-канале.

Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага мяркуе, што будучыня Беларусі залежыць ад дзеянняў народа, і заклікаў падтрымаць Украіну.

«Таму менавіта ад дзеянняў беларусаў, а не Лукашэнкі, будзе залежаць, які ўвойдзе ў гісторыю краіна пад назвай Беларусь. Ніколі не позна зрабіць правільны выбар. Ніколі не позна стаць народам-героем. Для гэтага проста трэба сказаць «не» z-чуме, выбраўшы бок дабра. Падтрымаўшы свабодную Украіну», - напісаў Падаляк.

Апошнія навіны