BE RU EN

У Светлагорску нецвярозая жанчына на «Маздзе» з дзецьмі ў салоне пратараніла тры аўтамабілі

  • 22.07.2022, 21:20

Маці везла дзяцей непрышпіленымі ды без спецыяльных крэслаў.

Удзень у пятніцу ў Светлагорску адбылося ДТЗ на вуліцы Прывакзальнай каля будынка школы. На месца выязджалі ратавальнікі, паведамляе УУС Гомельскага абласнога выканкама. Былі пашкоджаныя адразу чатыры аўтамабілі.

Учыніла аварыю 40-гадовая жанчына-кіроўца на Mazda — не ўкіравала і пратараніла тры прыпаркаваныя аўтамабілі.

Як выявілася, жанчына была нецвярозая: у выдыханым паветры ў яе выяўлена 1,38 праміле алкаголю. Пры гэтым у салоне ейнага аўтамабіля знаходзіліся двое маленькіх дзяцей - чатырох і пяці гадоў. Маці везла іх непрышпіленымі ды без дзіцячых крэслаў.

Апошнія навіны