BE RU EN

Гомельскія партызаны выйшлі на пікет

  • 23.07.2022, 21:32

Яны працытавалі пісьменніка Генадзя Бураўкіна.

Сённяшні пікет партызаны гомельскай Касцюкоўкі прысвяцілі надыходу Дню незалежнасці Беларусі, піша «Флагшток».

На транспаранце словы пісьменніка Генадзя Бураўкіна:

«Давайце ўпарта верыць, што ўзлёт Беларусі непазбежны, і яе параненыя крылы здольныя ўрэшце рэшт узнесці яе ў сінія вышыні годнасці і ўпэўненасці, ды непагаснага сонца, волі і шчасця. Ні ў якім разе нельга складаць крылы!».

Нагадаем, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Апошнія навіны