BE RU EN

Украінскія дэсантнікі прызямлілі «Іголкай» штурмавік расейцаў Су-25

  • 24.07.2022, 20:41

Трапная праца байцоў Січаслаўскай брыгады ДШВ УСУ.

Украінскія дэсантнікі з 25-й Січаслаўскай брыгады трапным стрэлам з ПЗРК знішчылі варожы самалёт СУ-25 "Грак", паведамляе камандаванне ДШВ УСУ.

Там расказалі, што браняваны самалёт расейцаў быў назаўжды прыземлены разлікам пераноснага зенітна-ракетнага комплексу "Іголка".

Су-25 уяўляе з сябе аднамесны браняваны інфрагукавы штурмавік, прызначаны для авіяцыйнай падтрымкі ў зоне баявых дзеянняў днём і ноччу ва ўмовах візуальнай бачнасці цэлі, а таксама – знішчэння аб'ектаў з зададзенымі каардынатамі ў выпадку лётнага надвор'я.

Апошнія навіны