BE RU EN

УСУ збілі ўсе ракеты, выпушчаныя па Хмяльніцкай вобласці

  • 24.07.2022, 21:34

Супрацьпаветраная абарона Украіны паказала 100% вынік.

Сёння, 24 ліпеня, акупанты спрабавалі нанесці ракетны ўдар па Хмяльніцкай вобласці, але супрацьпаветраная абарона Украіны разбурыла іхнія планы. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву спікера камандавання Паветраных сілаў УСУ Юрыя Ігната

"Сёння наша супрацьпаветраная абарона адпрацавала на выдатна. Ёсць ці не ўпершыню стаадсоткавы вынік. Сёння, як вядома, была ракетная атака з акваторыі Чорнага мора. Чатыры ракеты Калібр паляцелі ў бок Хмяльніцкай вобласці. Мы раней паведамлялі, што тры ракеты знішчаныя, але паводле ўдакладненай інфармацыі – чатыры збітыя крылатыя ракеты", – заявіў Ігнат.

Пры гэтым ён дадаў, што ўкраінская авіяцыя зрабіла за дзень да дзесяці авіяўдараў па пазіцыях расейцаў на поўдні і ўсходзе краіны. У выніку былі падбітыя тры ўзводныя апорныя пункты, вялікая колькасць баявой браняванай тэхнікі і жывая сіла расейскіх акупантаў.

Апошнія навіны