Пенсіі беларусаў падаюць сёмы месяц запар
- 27.07.2022, 20:41
У чэрвені рэальныя пенсіі скараціліся на 3,2%.
Рэальныя пенсіі беларусаў працягваюць падзенне сёмы месяц запар, гэта вынікае са звестак Белстата.
Нагадаем, гэтыя выплаты разлічваюць з папраўкай на інфляцыю. У чэрвені рэальныя пенсіі скараціліся на 3,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Рэальныя пенсіі зніжаюцца са снежня 2021 года. Размова аб параўнанні гэтых выплат да аналагічнага месяцу папярэдняга года.
Канкрэтна ў чэрвені ў параўнанні з траўнем гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,1% да траўня.
Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пенсія была на ўзроўні 550,4 рубля, як і месяцам раней.