Украінскія вайскоўцы з засады знішчылі БМП акупантаў
- 27.07.2022, 21:15
Відэафакт.
Байцы Узброеных сіл Украіны здолелі трапным стрэлам знішчыць расейскі БМП-2.
Аб гэтым паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў Telegram.
Паводле інфармацыі міністэрства, байцы аддзела спецыяльнага прызначэння Нацыянальнай гвардыі змаглі падабрацца ўсутыч да варожай тэхнікі ды здадзілі засаду. Адным стрэлам з ПТРК "Скіф" яны знішчылі БМП-2 разам з усім экіпажам.