У Казахстане расейскіх турыстаў здалі паліцыі за Z-футболкі
- 27.07.2022, 21:28
Казахстанскі бізнэсовец заклікаў адразу выганяць з краіны такіх турыстаў.
У Казахстане адзін з бізнэсоўцаў паскардзіўся ў аддзел барацьбы з экстрэмізмам паліцыі на групу расейскіх турыстаў дзеля футболкі з сымболікай акупацыйнага расейскага войска. Такі "тэматычны" ўбор з літарай Z быў на адным з мужчын.
Аб такім выпадку паведамляе Telegram-канал "Асцярожна, навіны", публікуючы фотадовады.
Паводле ягонай інфармацыі прадпрымальніка Нурлана абурыла група расейцаў у Астане з такой адзнакай. Турыстаў ён заспеў у сталоўцы, куды тыя прыйшлі пасля наведвання сталічнай мячэці "Газрэт Султан". Мужчына зняў на тэлефон адзетага ў футболку з літарай Z мужчыну, аднак той спрабаваў схаваць твар.
Казахстанскі бізнэсовец заклікаў адразу выганяць з краіны такіх турыстаў і падкрэсліў, што футболкі з акупацыйнай расейскай сымболікай гавораць аб падтрымцы гвалту.
«Калі на пні не спыняць такую прапаганду тэрарызму, заўтра яны ў сябе на форумах будуць пісаць: «З'ездзіў у Казахстан, тыдзень хадзіў з сымбалем Зю, і ніхто не рэкнуў», - дадаў прадпрымальнік.
У сацыяльных сетках бізнэсовец знайшоў падтрымку.