На Мікалаеўскім кірунку ўкраінскія вайскоўцы збілі варожы беспілотнік
- 27.07.2022, 21:57
Акупанты хацелі выведаць пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў.
Украінскія вайскоўцы «прызямлілі» яшчэ адзін расейскі беспілотнік. Акупанты наважылі выведаць пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў на Мікалаеўскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Камандаванне Паветраных сіл УСУ.
27 ліпеня ваякамі зенітнага ракетнага падраздзялення зліквідаваны чарговы расейскі беспілотнік аперацыйна-тактычнага ўзроўню, як мяркуецца, "Фарпост".
«У Мікалаеўскай вобласці вораг далей вядзе паветраную выведку з ужываннем беспілотных лятальных апаратаў, а падраздзяленні Паветранага камандавання «Поўдзень» трапна іх знішчае», - гаворыцца ў паведамленні Паветраных сіл.