BE RU EN

У Беларусі затрымалі блогера, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах

  • 29.07.2022, 21:24

Лукашысты выступаюць за продаж пратэрмінаваных тавараў?

Мяркуючы з сацсетак, сёння быў затрыманы блогер Уладзіслаў Абадоўскі. На ягоных асабістых старонках з'явілася “пакаяльнае відэа”, на якім хлопец на фоне дзвярэй просіць прабачэння ў супрацоўнікаўгандлю, “якім ён прычыніў нязручнасці”. Пасля гэтага яго TikTok-акаўнт быў выдалены, а на YouTube-канале засталося толькі адно відэа, піша «Вясна».

Хлопец займаўся барацьбой з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах і ў сваёй дзейнасці ніякім чынам не закранаў палітыку.

Апошнія навіны