Шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў выйшаў на волю з калоніі «Ваўчыныя норы»
- 29.07.2022, 21:58
Ён поўнасцю адбыў тэрмін.
Мікалай Шаметаў сёння скончыў адбываць двухгадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 22 і выйшаў на волю. У Мікалая чацвёра непаўналетніх дзяцей, піша "Вясна".
32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў супольныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чата.
16 ліпеня суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шаметава 2 гадамі калоніі. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю Мінсктрансу: 33 771 рубель 63 капейкі.