BE RU EN

СМІ: На паркоўцы, дзе стаяў аўтамабіль Дугіна, не працавалі камеры назірання

  • 21.08.2022, 17:50

Камеры не працавалі два тыдні.

На паркоўцы побач з месцам правядзення фестывалю ў Падмаскоўі, на якім перад гібеллю была Дар'я Дугіна, апошнія два тыдні не працавалі камеры відэаназірання. Пра гэта паведаміла крыніца расейскага тэлеканала РЕН-ТВ.

Паводле адной з версій, дачку Дугіна ўзарвалі, заклаўшы выбуховае прыстасаванне пад днішчам аўто.

Мяркуецца, што цэллю замаху быў сам Аляксандр Дугін. Дугін і ягоная дачка былі запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей на фестываль «Традыцыя» ў падмаскоўнай сядзібе Захарава, дзе ідэолаг «расейскага свету» выступіў з лекцыяй.

Мяркуецца, што менавіта там, на паркоўцы каля сядзібы, у аўтамабіль і была закладзеная выбуховая прылада. Але сам Дугін паехаў на іншым аўто.

Апошнія навіны