BE RU EN

Шольц пракаментаваў словы Пуціна пра Беларусь

  • 21.08.2022, 18:16

Канцлер Нямеччыны заявіў, што ў кіраўніка Крамля «абсалютна абсурдныя ідэі».

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін напаў на Украіну на «абсурдныя» прычыны і заяўляў, што Украіна і Беларусь «не павінны быць асобнымі дзяржавамі». Пра гэта распавёў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц на дні адчыненых дзвярэй у сваёй канцылярыі, піша liga.net.

«NATO ніколі не ўяўляла пагрозы для Расеі», - сказаў ён, не прымаючы абвінавачванні ў тым, што краіны-сябры Альянсу нібыта не клапаціліся пра інтарэсы бяспекі Расеі да поўнамаштабнай вайны.

Ён сказаў, што перад 24 лютага ён запэўніў Пуціна, што ўступленне Украіны ў NATO не адбудзецца «ў найбліжэйшыя 30 гадоў».

Шольц заявіў, што ў Пуціна «цалкам абсурдныя» ідэі, і той казаў яму, што Беларусь і Украіна «не павінны быць асобнымі дзяржавамі».

«Гэта вайна, якую Пуцін, Расея, пачала, і відавочна з намерам заваяваць суседнюю краіну. Я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай», - сказаў Шольц.

Канцлер Нямеччыны заявіў, што ў Пуціна была ідэя правесці маркёрам па еўрапейскім ландшафце, а затым сказаць: «Гэта маё, а гэта ваша». Шольц заявіў, што «гэта так не працуе».

Апошнія навіны