Экспэрт: Украіна, імаверна, рыхтуе «сюрпрыз» Расеі на 24 жніўня
- 21.08.2022, 18:25
Кіеў прапануе ворагу «святочныя» мерапрыемствы?
24 жніўня існуе магчымасць нанясення ракетных удараў з боку РФ, гэта таксама звязанае з гібеллю дачкі расейскага прапагандыста Дугіна. У пабліках ворага ўжо патрабуюць атакаваць «цэнтры прыняцця пастаноў» ва Украіне.
Пра гэта распавёў вайсковы аглядальнік Дзяніс Паповіч у эфіры «Радыё НВ».
«Паколькі набліжаецца 24 жніўня - сімвалічная дата, а таксама паўгода з пачатку так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі», то думаю, што варта чакаць якіх-небудзь рэчаў ад расейскага войска што да таго, што яны будуць абстрэльваць мірныя гарады Украіны», - адзначыў Паповіч.
У сувязі з гэтым ён раіць не ігнараваць паветраную трывогу 24 жніўня. А таксама мяркуе, што свой «сюрпрыз» ворагу можа рыхтаваць і Украіна.
«Пакуль падобна на тое, што і мы можам падрыхтаваць нейкую неспадзяванку для расейцаў. Уся гэтая «бавоўна» ў Крыме… ...> Можна запрасіць і расейцаў на святкаванне ўкраінскага Дня незалежнасці, прапанаваўшы ім пэўныя «святочныя» мерапрыемствы», - адзначыў ён.