BE RU EN

Міні 1999-ы год

  • ЮРЫЙ РАМАНЕНКА
  • 21.08.2022, 19:10

Расейцы ўжо даўно звар'яцелі.

Я ўпэўнены, што забойства Дар'і Дугінай - на 100% справа рук саміх расейцаў. Для Украіны цэль занадта дробная і марнаваць рэсурсы на шаленца Дугіна сэнсу не было.

А вось для ўнутранага кантэксту ў Расеі гэтае забойства вельмі выгаднае. Такі сабе міні 1999 год, толькі замест узарваных шматкватэрных дамоў - абраз еўразійства, якая цяпер запалае праведным гневам. І паглыбіць, пашырыць дыскурс па дэгуманізацыі Украіны.

Зрэшты, яны там ужо даўно звар'яцелі, так што няма сэнсу звяртаць увагу на гэта.

Юры Раманенка, «Фейсбук»

Апошнія навіны