BE RU EN

Доктар Камароўскі паставіў дыягназ Пуціну

  • 21.08.2022, 19:36

Дыктатар відавочна нездаровы.

Кіраўнік Расеі Пуцін вельмі не здаровы, але хваробы, якая звядзе яго заўтра ў магілу, у яго няма.

Пра гэта заявіў украінскі лекар Яўген Камароўскі ў інтэрв'ю на YouTube-канале «Ганчарова». З яго слоў, лекарам цяжка паставіць дыягназ «онлайн», піша «Главред».

«Цяжка паставіць дыягназ. Але абмаляваць далягляды можна. Гэта значыць, ці трэба вам спадзявацца на хуткі скон? Гэтага лекар у большасці выпадкаў сказаць можа. Не спадзявайцеся, на жаль. Ён вельмі нездаровы, але хваробы, якая заўтра звядзе яго ў магілу, у яго няма. А хвароба, якая моцна парушыла ягоныя разумовыя функцыі, у яго ёсць. Мы можам толькі варажыць. Я мяркую, што ў яго посткаранавірусная энцэфалапатыя», – адзначыў ён.

Апошнія навіны