У Кобрыне матацыкліст праехаў паўсотні метраў без матацыкла
- 21.08.2022, 19:45
Кіроўца забыўся спыніцца на чырвонае святло.
Страшную сітуацыю зняла ўчора ўвечары вулічная камера ў Кобрыне. Тут хлопец на матацыкле забыўся спыніцца на чырвонае святло. У выніку матацыкліст і матацыкл пераадольвалі скрыжаванне паасобку цудам не сутыкнуўшыся з аўтамабілем, які ехаў на дазваляльны сігнал.
Слізгаць па асфальце давялося не менш за 50 метраў, піша onliner.by.