BE RU EN

У сераду ў Беларусі будзе да +22 градусаў

  • 13.09.2022, 20:03

Пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 14 верасня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пахмурна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымыz навальніцы. Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер уночы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 13-19 градусаў, а на паўднёвым захадзе месцамі да плюс 20-22.

Апошнія навіны