Украіна праводзіць вайсковыя вучэнні на мяжы з Беларуссю
- 13.09.2022, 20:27
Вучэнні называюцца «Північний Буревій 2022».
Нацыянальныя гвардыйцы, памежнікі і байцы тэрытарыяльнай абароны ўдзельнічаюць у вайсковых вучэннях "Північний Буревій 2022", якія праходзяць на мяжы з Беларуссю.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба МУС Украіны.
Паводле звестак МУС Украіны, падчас вучэнняў праваахоўнікі ды вайскоўцы адпрацоўваюць заданні інжынернага ўладкаванні абаронных пазіцый і заміноўвання тэрыторыі.
Таксама падраздзяленні практыкуюцца праводзіць супольнае вызваленне і зачышчэнне абшараў ад варожых сіл і шліфуюць выяўленне, блакаванне і ліквідацыю ўзброеных фармаванняў і ДРГ.
Вучэнні праходзяць на тэрыторыі Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцей.