BE RU EN

Зяленскі зноў сабраў Стаўку

  • 13.09.2022, 20:55

Даручыў узяць вызваленую мяжу пад ахову.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага гетмана ў аўторак, 13 верасня.

Пра гэта паведамляе Сядзіба прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт даручыў Дзяржаўнай памежнай службе забяспечыць ахову дзяржаўнай мяжы на вызваленых ад расейскіх захопнікаў тэрыторыях.

Таксама былі заслуханыя даклады начальнікаў войскаў аперацыйных кірункаў аб актыўных дзеяннях сіл абароны для вызвалення Украіны ад акупантаў.

На пасяджэнні быў разгледжаны праект бюджэту сэктара бяспекі і абароны на 2023 год. Зяленскі адзначыў, што агульная сума абароннага бюджэту папярэдне складае больш за 1 трлн грыўняў.

У пасяджэнні Стаўкі ўзялі ўдзел: міністр абароны Аляксей Рэзнікаў і ягоны намеснік Расціслаў Замлінскі, гетман УСУ Валерый Залужны, начальнік Генеральнага штаба УСУ Сяргей Шаптала, начальнік Нацыянальнай гвардыі Юрый Лебедзь, в.а. кіраўніка СБУ Васіль Малюк, начальнік Сіл спецыяльных аперацый УСУ Віктар Харэнка, міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі, міністр замежных спраў Дмытро Кулеба, міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў, сакратар РНБА Аляксей Данілаў і намеснік кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Раман Машавец.

У фармаце відэасувязі да пасяджэння далучыліся: начальнік Наземных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі, начальнік войскаў АК "Захад" Сяргей Літвінаў і начальнік войскаў АК "Поўдзень" Андрэй Кавальчук.

Апошнія навіны