BE RU EN

Украінскія вайскоўцы захапілі комплекс радыёэлектроннага здушэння «Барысаглебск-2»

  • 13.09.2022, 21:51

Фатафакт.

Украінскія вайскоўцы ў Херсонскай вобласці захапілі адну са станцый расейскага комплексу радыёэлектроннага здушэння «Барысаглебск-2».

Пра гэта паведамляе ў Telegram Страткам УСУ.

Падраздзяленне УСУ здалела захапіць станцыю Р-934БМВ са складу комплексу. «Барысаглебск-2» у зборы прызначаны для здушэння сістэм спадарожнікавай сувязі і радыёнавігацыйных сістэм у розных дыяпазонах.

Што такое комплекс «Барысаглебск-2»

Вядома, што комплекс у 2009-2010 гадах праходзіў першыя выпрабаванні. Першыя 8 комплексаў былі пастаўленыя ў войска РФ у 2013 годзе. Пункт кіравання Р-300КМВ і асобныя машыны са станцыямі радыёэлектроннага абсталявання Р-378БМВ, Р-330БМВ, Р-934 БМВ і Р-325УМВ.

Поўны камплект комплексу ўключае дзевяць машын з розным наборам абсталявання. Усе яны змантаваныя на шасі транспарцёра-цягача МТ-ЛБ.

Апошнія навіны