BE RU EN

Стогадовая СВА

  • TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 21.01.2023, 19:19

У Крамлі і сапраўды думаюць, што ваяваць за іхнюю дурасць ахвочыя мільёны жыхароў?

Дэпутат Дзяржаўнай думы генерал Собалеў супакоіў учора суграмадзян, што ўсеагульная мабілізацыя, ва ўсякім разе, у 2023 годзе, на парадку дня не стаіць. Вось калі «ваенна-палітычная сітуацыя будзе складацца не на нашу карысць, а тэатр баявых дзеянняў пашырыць свае рамкі за межы Украіны», тады, маўляў, ваяваць пойдуць усе: і кульгавыя, і слепаватыя, і шматдзетныя.

Адчуванне, што пуцінскую СВА так упадабала «элітка», што яна ахвочая ваяваць вечна.

Вось і Салаўёў упэўнены, што калі спатрэбіцца, то літаральна мільёны пойдуць ахвотнікамі на фронт. І калі генерал Собалеў нясмела мяркуе, што баявыя дзеянні будуць ісці ў Польшчы і Прыбалтыцы, то «вечаровы балбатун» тэатральна гыркае: «Мы маем увайсці ў Бэрлін… мы маем увайсці ў Парыж. І не выводзіць больш адтуль свае войскі ніколі».

Людзі з Крамля і тэлевізара і напраўду думаюць, што ваяваць за іхнюю дурасць і страчаную замежную маёмасць ахвочыя мільёны жыхароў?

Telegram-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны