BE RU EN

Чэхія перадасць Украіне новыя танкі

  • 9.01.2023, 21:29

Ва Украіну адправяць танкі Т-72.

Урад Чэхіі рыхтуецца перадаць Украіне новую партыю танкаў.

Пра гэта паведамляе прэм'ер-міністр краіны Пётр Фіяла ў Twitter.

Чэшскі прэм'ер зазначыў, што ва Украіну адправяць танкі Т-72.

«На танку Т-72, які адправіцца ва Украіну, я напісаў кароткае пасланне адважным украінскім абаронцам. Я веру, што ўкраінцы атрымаюць перамогу ў барацьбе з расейскім агрэсарам», - напісаў ён.

Фіяла таксама дадаў, што Украіне будзе дадзеная эвакуацыйная машына TREVA 30.

«Падчас майго візіту ў вайсковы арсенал Excalibur я таксама меў магчымасць ахрысціць новую эвакуацыйную машыну TREVA 30, якая ў будучыні можа дапамагчы і Украіне», - напісаў ён.

Апошнія навіны