Літоўскі банк спыніў абслугоўванне сваіх картаў у Беларусі
- 11.10.2023, 21:01
Банк аргументуе сваю пастанову санкцыямі.
Літоўскі Šiaulių bankas спыніў абслугоўванне сваіх картаў у Беларусі. Пра гэта ў прэс-службе банка паведамілі сёння. Аплата карткамі літоўскай фінансавай установы на тэрыторыі нашай краіны цяпер немагчымая.
Банк аргументуе сваю пастанову санкцыямі, якія ўведзеныя ў дачыненні да Беларусі і Расеі.
Раней абслугоўваць плацяжы сваіх картаў на тэрыторыі Беларусі перасталі літоўскія Swedbank (з 6 верасня), SEB (з 19 верасня), Luminor (з 25 верасня).