BE RU EN

Осцін: ЗША ўзначаляць кааліцыю развіцця Паветраных сілаў Украіны

  • 11.10.2023, 21:06

Увесну УСУ атрымаюць F-16.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін пасля 16-га Рамштайна заявіў, што Злучаныя Штаты возьмуць на сябе ролю лідара кааліцыі, якая дапаможа Украіне развіваць свае Ваенна-паветраныя сілы, а ўкраінскія лётчыкі змогуць выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 не раней за вясну 2024 года.

«Злучаныя Штаты будуць узначальваць кааліцыю, якая дапаможа Украіне развіваць уласныя Ваенна-паветраныя сілы. Мы будзем цесна супрацоўнічаць з Украінай і іншымі краінамі ў развіцці магчымасці ўкраінскіх лётчыкаў выкарыстоўваць самалёты F-16», – сказаў кіраўнік Пентагона.

Кіраўнік Мінабароны ЗША сказаў, што супольна з ЗША кааліцыю ўзначаляць Данія і Нідэрланды, якія выконваюць асноўную ролю ў падрыхтоўцы ўкраінцаў на F-16.

Паводле ягоных словаў, прадаўжаецца навучанне ўкраінскіх лётчыкаў і тэхнічнага персаналу на гэтых баявых самалётах.

Датычна F-16, калі яны прыбудуць. Цяпер ідзе навучанне пілотаў. Трэба некалькі месяцаў. Я думаю, не раней за наступную вясну мы ўбачым самалёты там (ва Украіне. – Рэд.)», – сказаў Осцін.

Апошнія навіны