BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы пабываў на польска-беларускай мяжы

  • 12.10.2023, 21:38

Фотафакт.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пабываў на польска-беларускай мяжы. Ён падыходзіў да агароджы, пабудаванай на ёй для спынення прарываў нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

«Я хачу падкрэсліць выключную адданасць службе памежнікаў, паліцыі і нашых салдатаў, – цытуе словы Дуды ягоная прэс-служба. – Гэтая служба, якую яны выконваюць на польска-беларускай мяжы, сапраўды неацэнная. Цяжка ўявіць сабе маштабы небяспекі, якая абрынулася б на польскую краіну, калі б гэтая служба не была тут рэалізаваная... За намі бар'ер, які абараняе ад гібрыднай атакі з Беларусі».

Анджэй Дуда гаварыў пра няпростую сітуацыю на мяжы з Беларуссю, бо спробы прарыву праз яе прадаўжаюцца. Ён падкрэсліў, што «гэта скаардынаваная акцыя», за якой стаяць беларускія службы.

Апошнія навіны