У Лондане праходзіць шматтысячная прапалестынская дэманстрацыя
- 14.10.2023, 20:21
Дэманстрацыі праходзяць таксама ў Манчэстэры і Эдынбургу.
Тысячы людзей выйшлі на акцыю падтрымкі палестынцаў у цэнтры Лондана.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Шматтысячнае шэсце накіроўваецца па цэнтральных вуліцах сталіцы Злучанага Каралеўства, з палестынскімі сцягамі, каляровымі дымавымі паходнямі і лозунгамі «Свабодная Палестына».
Каля офіса прэм'ера ў калоне пачалі выкрыкваць «Ганьба!» на адрас Рышы Сунака.
За парадкам сочаць больш за тысячу праваахоўнікаў. У паліцыі папярэдзілі, што будуць затрымліваць за выказванне падтрымкі ХАМАС.
Перад тым у Лондане аблілі чырвонай фарбай фасад штаб-кватэры BBC з-за таго, што вяшчальнік вырашыў не называць ХАМАС у сваіх матэрыялах баевікамі і тэрарыстамі.
Прапалестынскія дэманстрацыі праходзяць таксама ў Манчэстэры і Эдынбургу.