BE RU EN

У Тэль-Авіве запалілі свечкі ў памяць аб загінулых ад нападаў ХАМАС

  • 14.10.2023, 22:00

Відэа.

Жыхары Тэль-Авіва правялі акцыю ў памяць аб ізраільцянах, якія загінулі ў выніку вайны з баевікамі палестынскага ісламісцкага руху ХАМАС, якая пачалася тыдзень таму, 7 кастрычніка.

Вакол фантана на плошчы Дызенгоф былі запаленыя 1,3 тысяч свечак, што супадае з колькасцю загінулых грамадзян Ізраіля, піша The Times of Israel.

Акцыя называлася «Абуджэнне 1300 свечак», яе правяла мясцовая арганізацыя «Моладзь святла».

Атрымалі раненні ад нападаў ХАМАС 3 484 чалавекі, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, якія падае The Jerusalem Post

Апошнія навіны