BE RU EN

Андрэй Макарэвіч: Вінтоўку не дадуць, але пастараюся быць карысным

  • 15.10.2023, 21:40

Вядомы музыка вяртаецца ў Ізраіль.

Лідар гурта «Машына часу» Андрэй Макарэвіч абвясціў пра вяртанне з гастрольнага тура дадому, у ахоплены вайной Ізраіль.

«Вінтоўку, на жаль, не дадуць. Але якую-небудзь карысць для нашай перамогі пастараюся прынесці», – сказаў ён у сацсетцы, паведаміўшы, што ў жоўтай прэсе ўжо паспелі напісаць, што Макарэвіч зноў уцёк ад вайны, якая заспела музыкаў легендарнага гурта ў разгар еўрапейскіх гастроляў.

Ён таксама звярнуўся з зычэннямі ўдачы да ўсіх салдатаў, усіх рэзервістаў, усіх добраахвотнікаў.

«Як мага хутчэйшай перамогі. І, калі ласка, застаньцеся цэлымі і здаровымі, вяртайцеся дадому. Пераможам мы абавязкова. Мы і не такое бачылі», – сказаў спявак.

Апошнія навіны