Украіна і Францыя пачалі перамовы пра гарантыі бяспекі
- 19.10.2023, 21:50
Парыж стаў пятай дзяржавай G7, з якой Кіеў пачаў двухбаковыя перамовы.
У чацвер, 19 кастрычніка, Украіна пачала першы раўнд перамоваў з Францыяй аб заключэнні пагаднення ў гарантыях бяспекі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.
Украінскую перамоўную групу ўзначаліў намеснік старшыні Офіса прэзідэнта Ігар Жоўква, у яе таксама ўвайшлі іншы намеснік кіраўніка ОП Раман Машавец і першы намеснік міністра абароны Аляксандр Паўлюк.
«Бакі ўзгаднілі план далейшых двухбаковых перамоваў і парадак каардынацыі ў пытанню гарантый бяспекі на найбліжэйшы час», – гаворыцца ў паведамленні.