BE RU EN

УСУ кінулі сур'ёзны выклік расейскай авіяцыі

  • 21.10.2023, 18:46

Сістэма СПА расейцаў пасыплецца.

Вайсковы эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе, лётчык-інструктар Раман Світан сказаў «24 каналу», што без аэрадромаў у Бярдзянску, Мелітопалі і Марыупалі расейцы страцяць магчымасць атакаваць з паветра ўкраінскую браняваную тэхніку.

- Без гэтых аэрадромаў у расейцаў пасыплецца сістэма паветранага прыкрыцця на Запарожскім кірунку. Без авіяцыйнай падтрымкі, асабліва верталётаў, расейцам будзе вельмі цяжка змагацца з нашай браняванай тэхнікай, - адзначыў Світан.

Вядома, акупанты могуць запускаць верталёты з Крыма. Але там вялікае плячо падлёту, і яны будуць вымушаныя садзіцца недзе для дазапраўкі. Гэтыя месцы Украіна можа зноў жа атакаваць.

Расейцы таксама перакідваюць жывую сілу

Вораг нясе вялікія страты, якія змушаны кампенсаваць. Адным з самых цяжкіх кірункаў застаецца Аўдзееўскі.

Так, дарадца гарадскога галавы Марыупаля Пётр Андрушчанка паведаміў, што ў кірунку Валнавахі рухаюцца грузавікі з жывой сілай. Паколькі папаўненне прыбывае з боку Бярдзянска, а не Новарасійска, у ворага ёсць праблемы з рэзервамі.

Апошнія навіны