BE RU EN

За колькі можна набыць надзел недалёка ад Менска?

  • 21.10.2023, 19:14

Вынікі зямельнага аўкцыёну.

Учора, 20 кастрычніка, адбыўся аўкцыён па продажы зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць грамадзянаў Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, размешчаных на тэрыторыі Усяжскага сельсавета Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. Realt.by падзяліўся вынікамі таргоў.

На аўкцыён былі выстаўленыя чатыры лоты — зямельныя пляцы ў вёсках Каменцы, Высокім, Навадвор'і і Сарнацкім.

Лот №1 - дзялянка з кадастравым нумарам 624 885 603 101 000 192 знаходзіцца ў в. Каменцы на вул. Дачнай. Зямельны надзел налічвае 15 сотак. Ёсць магчымасць падключэння да будучага аб'екта будаўніцтва газа, вады і электразабеспячэння.

Лот быў ацэнены на 20 000 рублёў. Дзялянку пажадаў набыць адзін чалавек. Ён прададзены пачатковым коштам, павялічаным на 5%, гэта значыць, за 21 000 рублёў, або 6 383 даляры курсам Нацбанку на дзень правядзення аўкцыёну.

Лот №2 - пляц з кадастравым нумарам 624 885 601 501 000 149 размешчаны ў в. Высокім на вул. Шырокай, 2А. Зямельны надзел налічвае 11 сотак. Ёсць магчымасць падключэння да дома электрычнасці, газу і водазабеспячэння.

Пачатковая цана лоту склала 20 000 рублёў. На лот была пададзеная адна заяўка. Пляц прададзены за 21 000 рублёў, або 6 383 даляры.

Лот №3 - надзел з кадастравым нумарам 624 885 605 101 000 064 знаходзіцца ў в. Навадвор'і на вул. Цэнтральнай. Зямельны надзел налічвае 15 сотак. Ёсць магчымасць падключэння да будучага аб'екта будаўніцтва вода-і электразабеспячэння.

Лот быў ацэнены на 15 000 рублёў. Заявак на яго не паступіла.

Лот № 4 — дзялянка з кадастравым нумарам 624 885 606 101 000 027 знаходзіцца ў в. Сарнацкім. Зямельны надзел налічвае 8,19 соткі і быў ацэнены на 10 000 рублёў.

Заявак на яго не паступіла. Звесткі аб наяўнасці камунікацый адсутнічаюць.

Усяжскі сельсавет размешчаны за 30 кіламетраў ад Менска. Мяжуе з Азярыцка-Слабадскім, Жодзінскім сельсаветамі і Лагойскім раёнам.

Апошнія навіны