BE RU EN

На трасе пад Менскам легкавік урэзаўся ў лася

  • 29.10.2023, 21:43

Загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка.

У Менскім раёне лось, які выскачыў на дарогу, справакаваў ДТЗ са смяротным зыходам: у аўтамабілі, які сутыкнуўся з жывёлай, загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка, паведамілі ў МУС.

Каля сямі гадзін вечара 29 кастрычніка 42-гадовы мянчук ехаў на Hyundai па трасе М1 паблізу павароту да пасёлка Стайкі. Нечакана на праезнай частцы з'явіўся лось, і аўто ўрэзалася ў жывёлу.

Апошнія навіны