BE RU EN

Зяленскі абмеркаваў з выведкай сітуацыю ў Ізраілі

  • 9.10.2023, 21:22

Са слоў прэзідэнта Украіны, РФ зацікаўленая ў вайне на Блізкім Усходзе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў нараду аб сітуацыі ў Ізраілі і на Блізкім Усходзе з кіраўнікамі выведкі нашай краіны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Паводле ягоных слоў, акрамя кіраўнікоў Галоўнай управы выведкі і замежнай выведкі, у нарадзе таксама бралі ўдзел украінскія дыпламаты.

«Паводле інфармацыі - вельмі дакладнай, - Расея зацікаўлена ў распальванні вайны на Блізкім Усходзе, каб новая крыніца болю і пакут аслабіла сусветнае адзінства, дадала расколін і супярэчнасцяў і гэтым дапамагла Расеі знішчаць свабоду ў Еўропе», - адзначыў прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што Украіна назірае за тым, як злараднічаюць крамлёўскія прапагандысты, а Іран - саюзнік Расеі - падстаўляе плячо баевікам ХАМАС.

«І ўсё гэта значна большая пагроза, чым зараз свет успрымае. Сусветныя войны мінулага разгараліся менавіта з лакальных агрэсій», - распавёў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што наша краіна ведае, як супрацьдзейнічаць гэтай пагрозе, і рыхтуе крокі ў адказ.

Апошнія навіны