BE RU EN

У Беларусі на продаж выставілі Land Rover, які скралі ў Італіі

  • 9.10.2023, 21:29

Чым рызыкуе патэнцыйны пакупнік?

На фоне дэфіцыту "свежых" замежных еўрапейскіх брэндаў беларусы шукаюць альтэрнатыўную магчымасць набыцця аўтамабіля. Варыянтам для некаторых з'яўляецца пакупкі канфіскаванага аўто на аўкцыёне. На наступным тыдні васьмігадовы Land Rover будзе прадавацца на аўкцыёне гандлёвага дома "Усходні". Праўда, ёсць нюанс - аўто знаходзіцца ў вышуку Інтэрпола. Журналіст «Зеркало» як магчымы ўдзельнік таргоў даведаўся ў арганізатара аўкцыёну падрабязнасці пра пазадарожнік.

Дызельны Land Rover Range Rover Evoque, выпушчаны ў 2015 годзе, будуць прадаваць на аўкцыёне ў Берасці ў гэтую суботу, 14 кастрычніка. У аб'яве паказана, што ў аўто двухлітровы рухавік, амаль 85 000 км прабегу. Аўтамабіль умоўна спраўны, магчымы стоеныя дэфекты. На кузаве пазадарожніка ёсць малаважныя пацёртасці. Маецца два камплекты ключоў. Нумар кузава Land Rover перайначаны, а сам аўтамабіль лічыцца ў пошуку ў Інтэрполе.

Стартавая цана пазадарожніка на аўкцыёне - 61 689 рублёў 60 капеек. Адзначым, што аналагічныя аўто, якія не маюць крымінальнай гісторыі, прадаюць у Беларусі коштавым 77-93 тысячы рублёў.

Праз тэлефон ГД "Усходні" ў Берасці нам расказалі аб паходжанні аўто. Як высветлілася, аўто была скрадзенае ў Італіі, таму і патрапіла ў базу Інтэрпола. У Пінску яе спрабавалі паставіць на ўлік, але высветлілася, што він-нумар кузава зменены. Пасля аўто звярнулі ў даход дзяржавы.

- Дакументаў на аўто няма. Пераможцу аўкцыёну мы выпісваем дамову куплі-продажу, даведку аб тым, што першасныя дакументы адсутнічаюць, тэхпашпарта няма. Таксама выдаём часовыя нумарныя знакі, такія, як даюць у краме, калі новае аўто купляюць - на ім ёсць эмблема зялёнага колеру. На такіх нумарах можна ездзіць, выпісваць страхоўку. Дамовы, даведкі і нумароў дастаткова для пастаноўкі аўто на ўлік у ДАІ. Праўда, там яшчэ правядуць экспэртызу нумара, - растлумачыў супрацоўнік гандлёвага дома.

Ён таксама распавёў, што адзнака "умоўна спраўная" у аб'яве азначае, што супрацоўнікі ГД не ведаюць аб тэхнічным стане пазадарожніка. Ім вядома, што тамака разраджаны акумулятар, але калі паставіць зараджаны, то аўта заводзіцца, едзе роўна, тармазы добрыя.

- Але мы гэтага не ведаем, ці ёсць там нейкія схаваныя дэфекты. Можна прыехаць з майстрам, каб ён паглядзеў, падлучыў кампутар, памераць таўшчынямерам фарбу на кузаве. Таксама дазволена завесці яго і крыху крануцца наперад-назад, але ездзіць па пляцоўцы мы не дазваляем.

Супрацоўнік расказаў, што аўто паступіла да іх на пляцоўку блізу двух месяцаў таму. Паколькі ахвочых набыць аўто не было, кожныя тры тыдні цану на яе зніжалі на 5%.

- Выехаць на гэтым аўто за мяжу нельга будзе. Можна выкарыстоўваць у Беларусі і Расеі. А вось пра далейшы продаж трэба даведвацца ў мясцовым ДАІ. Бывала, што людзям адразу дазвалялі прадаваць, а часам ставілі забарону на адчужэнне на 2-3 гады.

Адзначым, што аўтамабілі, якія знаходзяцца ў базе Інтэрпола, прадаюць у Беларусі не першы год. Супрацоўнік ГД дадаў, што такія аўто ў іх часта купляюць арганізацыі.

Апошнія навіны