BE RU EN

Прынц Уільям і Алекс Фергюсан прыехалі на развітанне з Бобі Чарльтанам

  • 13.11.2023, 21:36

Найлепшы гулец у гісторыі ангельскага футболу памёр 21 кастрычніка ва ўзросце 86 гадоў.

Прынц Уільям, які ўзначальвае Футбольную асацыяцыю Англіі, галоўны трэнер каманды Англіі Гарэт Саўтгейт і Алекс Фергюсан наведалі цырымонію развітання з легендай «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай каманды Англіі Бобі Чарльтанам у Манчэстэры, паведамляе BBC.

Чарльтан памёр 21 кастрычніка ва ўзросце 86 гадоў.

У панядзелак у Манчэстэры тысячы людзей сабраліся ля стадыёна «Олд Трафард» і па дарозе картэжу з целам Чарльтана. У жалобнай цырымоніі ў Манчэстэрскім саборы ўдзельнічалі блізу тысячы чалавек.

Чарльтан 17 гадоў гуляў за МЮ, правёў 758 матчаў і забіў 249 галоў. У камандзе Англіі ён правёў 106 гульняў, забіў 49 галоў і стаў чэмпіёнам свету і ўладальнікам «Залатога мяча» ў 1966 годзе.

Чарльтан быў апошнім з гульцоў МЮ, якія перажылі авіякатастрофу 1958 года ў Мюнхене, калі самалёт з камандай разбіўся пры спробе ўзлёту. У ёй загінулі 23 з 44 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Апошнія навіны