ЗША дадуць Украіне ўзбраенне на $ 100 млн
- 20.11.2023, 21:28
Пентагон раскрыў змесціва новага пакету.
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас візіту ў Кіеў у панядзелак, 20 лістапада, анансаваў пакет ваеннай дапамогі Украіне на 100 млн даляраў.
Як паведамляе «Голас Амерыкі», у пакет дапамогі ўвойдуць артылерыйскія боепрыпасы, перахопнікі для супрацьпаветранай абароны і супрацьтанкавая зброя.
У Пентагоне паведамілі, што пакет уключае:
зенітныя ракеты Stinger;
сістэму РСЗА HIMARS і боепрыпасы да яе;
155-мм і 105-мм артылерыйскія боепрыпасы;
ракеты TOW;
супрацьтанкавыя комплексы Javelin і AT-4;
больш за 3 млн патронаў да стралковай зброі;
падрыўныя боепрыпасы для пераадолення перашкодаў;
зімовы рыштунак;
запчасткі, тэхабслугоўванне і гэтак далей.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце сказаў, што новы абаронны пакет ад ЗША ўключае артылерыйскія снарады, неабходныя Украіне, але не ўдакладніў падрабязнасці.