BE RU EN

Зяленскі перадаў «пасланне» Байдэну

  • 20.11.2023, 21:48

Пра што гаворка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перадаў свайму амерыканскаму калегу Джо Байдэну віншаванні з днём народзінаў і пажадаў яму перамогі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў ходзе сустрэчы з міністрам абароны Злучаных Штатаў Амерыкі Лойдам Осцінам.

«Мы ўдзячныя прэзідэнту Байдэну, перадайце найлепшыя пажаданні прэзідэнту ў сувязі з ягоным днём народзінаў. Мы зычым прэзідэнту перамогі, а ён ужо вызначыць, дзе і на якім кірунку», – заявіў Зяленскі падчас сустрэчы з Осцінам, які знаходзіцца з візітам у Кіеве.

Таксама прэзідэнт Украіны павіншаваў Байдэна ў сябе ў Twitter. Ён падкрэсліў, што як і ўсе ўкраінцы, удзячны ЗША за лідарства ў абароне свабоды і жыцця ў цяжкія часы.

«Кожны раз, калі ўкраінцы адзначаюць сімвалічныя дні, гучыць адно пажаданне: пажаданне перамогі. І мы сёння зычым прэзідэнту Байдэну, што так патрэбна свабодзе: перамогі ў нашай супольнай барацьбе супраць агрэсіі і тэрору», – адзначыў ён.

Нагадаем, сёння, 20 лістапада, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн святкуе свой 81 дзень народзінаў.

Апошнія навіны