BE RU EN

Пасол Расеі ў Нідэрландах: У ратэрдамскім порце заблакавалі блізу 43 тысячы цяжараў для РФ і Беларусі

  • 10.02.2023, 21:27

Расейскі дыпламат паскардзіўся, што праз санкцыі дастаўляць тавары ўсё цяжэй.

У порце Ратэрдама заблакавана блізу 43 тысячы транзітных цяжараў з пунктам прызначэння ў Расеі і Беларусі. Пра гэта РІА Новості паведаміў пасол Расеі ў Нідэрландах Аляксандр Шульгін.

Ён заявіў, што расейскае гандлёвае прадстаўніцтва ў Нідэрландах працуе над тым, каб тавары даставілі канчатковым адрасатам.

Паводле слоў Шульгіна, сітуацыя з перавозам тавараў з Нідэрландаў цяпер значна ўскладнілася: няма дырэктыўнага авіязлучэння, на тэрыторыю Еўразвязу забаронены ўезд цяжкавых аўтамабіляў з расейскімі і беларускімі нумарамі, а таксама заход расейскіх суднаў у еўрапейскія порты.

Апошнія навіны