BE RU EN

У Бахмуце нямецкія журналісты патрапілі пад абстрэл акупантаў

  • 12.02.2023, 20:31

Відэа.

Журналісты аднаго з самых папулярных нямецкіх выданняў Bild падчас свайго рэпартажу ў месце Бахмуце патрапілі пад абстрэл.

Пра гэта паведамляе Bild.

На публікаваных кадрах відаць, як журналісты вядуць рэпартаж. Яны стаяць на фоне разбураных пабудоў і расказваюць аб тым, што там усё яшчэ жывуць цывільныя жыхары. У адны з момантаў побач з імі чуваць гукі выбухаў.

«Абсурдная, нават вар'яцкая рэч аб сітуацыі ў Бахмуце, калі вы прыязджаеце ў места: хаця ў людзей могуць страляць і яны могуць загінуць у кожны час і ў кожным месцы, у месце застаюцца тысячы», - кажа журналіст.

Пазней ён расказаў, што выбухі былі на адлегласці 200 мэтраў ад месца іх знаходжання.

«Пакуль ідзём паўз разбураныя будынкі, мы самі становімся сведкамі расейскіх нападаў: расейскія вайскоўцы страляюць з гранатамётаў па мікрараёне, дзе мы апытваем жыхароў… У небе відаць расейскія самалёты. Гэта палохае», - прызнаецца рэпарцёр Паўль Ронцгаймэр.

Ён адзначыў, што "Бахмут стаў сымбалем амаль гадавой захопніцкай вайны Расеі супраць Украіны".

Апошнія навіны