Мэсі прызнаны найлепшым футбалістам 2022 года паводле версіі ФІФА
- 28.02.2023, 21:38
Летась аргентынец стаў чэмпіёнам свету.
Чэмпіён свету ў футболе, форвард нацыянальнай каманды Аргентыны і французскага "ПСЖ" Ліянэль Мэсі стаў найлепшым гульцом свету 2022 года паводле версіі Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА). Аб гэтым паведаміў 27 лютага афіцыйны сайт арганізацыі.
Мэсі перамог у рэйтынгу, які грунтуецца на галасаванні прафесіяналаў - футбалістаў і трэнераў, якія прадстаўляюць футбольныя асацыяцыі краін, з 52 баламі.
Форвард каманды Францыі і ПСЖ Кіліян Мбапэ стаў другім з 44 баламі, форвард каманды Францыі і мадрыдскага "Рэала" Карым Бэнзэма заняў трэцяе месца (34).
Сімвалічная каманда 2022 года (мужчыны): Тыба Куртуа, Ашраф Хакімі, Жаау Кансэлу, Віргіл Ван Дэйк, Казэміра, Лука Модрыч, Кевін Дэ Бруйнэ, Ліянэль Мэсі, Карым Бэнзэма, Эрлінг Голанд, Кіліян Мбапэ.
Упершыню з 2006 года ў складзе "каманды года" няма Крыштыяну Ранальду.