Біткоін падаражэў на $2500 за адзін дзень
- 13.03.2023, 21:23
Экспэрты патлумачылі прычыну.
13 сакавіка курс біткоіна вырас з $22 тысяч да $24,5 тысяч. У гэты ж дзень выступаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з нагоды банкруцтва банкаў Silicon Valley Bank і Signature Bank, піша «Новы час».
Байдэн запэўніў амерыканцаў, што банкаўская сістэма краіны застаецца стабільнай, і ўрад «прыняў меры для абароны сродкаў укладчыкаў».
Раней на фоне навін аб банкруцтве банкаў курс BTC апусціўся ніжэй за $ 20 тысяч, і біткоіну прадказвалі далейшае падзенне.
Аднак, ужо 13 сакавіка манета пераадолела адзнаку на $23,5 тысячы, Ethereum вырас на 4%, дасягнуўшы $1650, а іншыя альткоіны, уключаючы BNB, ADA, MATIC і DOGE, таксама прадэманстравалі сур'ёзны рост.
Агульная капіталізацыя рынку крыптавалют вырасла да $1,09 трлн, што перавышае ўчорашні паказчык больш як на 12%.
«Улічваючы заяву ФРС на выходных аб падтрымцы банкаў Silicon Valley Bank, рынкі ўпалі ў эйфарыю, ведаючы, што грошы ўкладчыкаў у бяспецы, а буйная патэнцыйная магчымасць канфіскацыі банкаўскіх рахункаў была папярэджаная», – заявіў віцэ-прэзідэнт у карпаратыўным развіццт крыптабіржы Luno Віджай Айяр.