BE RU EN

У сакавіку рэкордная колькасць расейцаў звярнулася з нагоды добраахвотнай здачы ва ўкраінскі палон

  • 6.04.2023, 21:28

Расейцы здаюцца ў палон разам з тэхнікай.

У сакавіку была зафіксаваная рэкордная колькасць зваротаў акупантаў у праект «Хачу жыць» наконт добраахвотнай здачы ў палон. Прычына такога ўсплёску – будучы контрнаступ УСУ.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік дзяржаўнага праекта «Хачу жыць» Віталь Мацвіенка ў эфіры тэлемарафону, паведамляе «Новое время».

«У сакавіку мы зафіксавалі ў сутнасці рэкорд – больш за 3000 зваротаў, што ўдвая больш, чым у 2022 годзе. У кастрычніку і снежні 2022 года мы ў сярэднім фіксавалі 1400–1500 зваротаў штомесяц. У студзені – сакавіку колькасць вырасла да 2500», – сказаў Мацвіенка.

Ён адзначыў, што вайскоўцы РФ здаюцца ў палон па ўсёй лініі фронту як па адным, так і групамі.

Паводле ягоных словаў, расейцы здаюцца ў палон разам з тэхнікай, і некаторыя ўзоры «цікавай» расейскай цяжкай бронятэхнікі ўжо працуюць супраць войска РФ на фронце.

Ён адзначыў, што ўсплёск зацікаўленасці праектам звязаны з пагрозай украінскага контрнаступу.

«Ён звязаны з чаканым контрнаступам Узброеных сілаў Украіны, а таксама з павелічэннем стратаў на фронце расейскіх войскаў і пагаршэннем маральна-псіхалагічнага стану непасрэдна ў самім войску РФ», – адзначыў Мацвіенка.

Апошнія навіны