Два дні невядома, што з Лукашэнкам
- 11.05.2023, 21:45
Прэс-служба дыктатара маўчыць.
Паводзіны беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі 9 траўня амаль усе аднагалосна ўважаюць за дзіўныя.
Некаторыя нават мяркуюць, што ўзурпатара маглі атруціць на парадзе ў Маскве.
Але, хутчэй за ўсё, ён хворы. Вось ужо два дні невядома, што з дыктатарам. Ягоная прэс-служба ніяк не каментуе стан узурпатара.
Як паведамляў сайт Charter97.org, дыктатар не змог на парадзе ў Маскве прайсці 300 метраў пешшу – ахове Пуціна давялося яго везці. Да таго ж у Лукашэнкі на руцэ заўважылі кавалак тканіны, падобны да бінту. А ўвечары ў Менску дыктатар не вымавіў сваю традыцыйную прамову на ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі.