BE RU EN

Пад Марыупалем раздаліся магутныя выбухі

  • 13.05.2023, 20:59

Паведамляецца аб дзевяці "прылётах" па акупантах.

Сёння, 13 траўня, у выніку выбухаў пад часова акупаваным Марыупалем былі абясшкоджаныя амаль 50 расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву Марыупальскай гарадской рады.

- «Бавоўна» ў Марыупальскім раёне. 9 прылётаў па акупантах! Выбухі адбыліся паблізу Марыупаля - у Мікольскай тэрытарыяльнай грамадзе, каля в. Рэспубліка, - паведамілі ў гарсавеце.

Паводле іх звестак, пасля выбухаў туды адпраўлена больш за 20 хуткіх з акупаванага Марыупаля і раёна.

«Верагодна вялікая колькасць пацярпелых, папярэдне амаль 50 забітых акупантаў», - дадалі ў радзе.

Апошнія навіны