Колькі зараз каштуюць зямельныя ўчасткі недалёка ад Менска?
- 13.05.2023, 21:32
Сталі вядомы вынікі аўкцыёну продажу зямлі.
Сёння адбыўся аўкцыён продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, размешчаных на тэрыторыі Пліскага сельсавета Смалявіцкага раёну Менскай вобласці. Realt.by расказваем пра вынікі таргоў.
На аўкцыён было прапанавана 2 лоты – зямельныя ўчасткі ў пасёлку Кастрычніцкім і вёсцы Лаўля.
Лот №1 – участак з кадастравым нумарам 624 884 507 101 000 064 размешчаны ў п. Кастрычніцкі на вул. Падгорнай. Зямельны надзел налічвае 15 сотак і мае магчымасць падвядзення да будучага аб'екта будаўніцтва (дому) электрычнасці, вады і газу.
Участак быў ацэнены ў 12 000 рублёў. На яго прэтэндавалі 5 чалавек. Лот прададзены за 37661 рубель, або 13452 даляры паводле афіцыйнага курса Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.
На лот №1 – участак 15 сотак з кадастравым нумарам 624884502601000109 у в. Лаўля падалі адну заяўку. Пачатковы кошт на лот склаў 5 000 рублёў. Маецца магчымасць падвядзення да дому электрычнасці і газу.
Участак прададзены адзінаму заяўніку па пачатковым кошце, павялічаным на 5%, гэта значыць за 5250 рублёў, або 1875 даляраў.
Нагадаем, што ў мінулым месяцы ўчастак у Лаўлі таксама прададзены адзінаму заяўніку за 5250 рублёў, або 1788 даляраў.
Арганізатарам аўкцыёну выступіў Пліскі «сельсавет» Смалявіцкага раёна. Ён размешчаны ў п. Кастрычніцкі, за 38 кіламетраў ад МКАД і мае добрыя транспартныя злучэнні з Менскам. Даехаць да пасёлка можна на электрычцы па маршруце Менск – Барысаў – Ворша, а таксама маршрутным таксі. Па тэрыторыі сельсавета праходзяць дзве магістральныя аўтамабільныя дарогі М1 і Р53.