BE RU EN

Вайсковы аналітык: Расейцы страцілі Су-34, які атакаваў Украіну кіраванымі авіябомбамі

  • 13.05.2023, 21:47

У Бранскай вобласці масава падаюць самалёты і гелікаптэры.

Расейцы страцілі шматмэтавы тактычны знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34. Яго яны выкарыстоўвалі для нападаў кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі па тэрыторыі Украіны і лініі фронту.

Пра гэта, абапіраючыся на фота з адкрытых крыніц, «24 Каналу» заявіў украінскі вайсковы экспэрт Андрэй Крамараў. Ён адзначыў яшчэ адну страту расейцаў – буйны транспартны гелікоптэр Мі-8.

Андрэй Крамараў прааналізаваў відэа ў сеціве і адзначыў, што па Мі-8 «прылятае ракета, пасля чаго ён падае». Вайсковы экспэрт пакуль прытрымліваецца версіі, што гэта магла быць праца расейскай СПА.

- Таму што шмат у іх зараз лётае рознага памеру і з рознай хуткасцю БПЛА. І адпаведна, іх сістэма СПА таксама знаходзіцца ў такім стане падвышанай баявой гатовасці. У іх з гэтым праблема. Яны вельмі часта па гэтых цэлях не трапляюць, або робяць пускі і занадта позна іх бачаць, – адзначыў спікер.

Ён выказаў пэўную схему, пры якой магло адбыцца падзенне сённяшняй тэхнікі.

- Мог быць спачатку пралёт пэўных БПЛА па гэтай тэрыторыі. Пасля чаго далі баявую гатоўнасць на ЗРК. І гэтыя комплексы, не папярэдзіўшы сваіх пілотаў, якія не ўключылі маячок свой-чужы, пачалі адпрацоўваць, – выказаў меркаванне Крамараў.

Вайсковы экспэрт іранічна зазначыў, што ў Расеі сёння ўраджайны дзень. Бо акрамя двух названых гелікаптэраў ёсць інфармацыя аб яшчэ 2.

- Ёсць інфармацыя аб другім Мі-8 і некаторыя расейскія прапагандысты пачынаюць казаць, што яшчэ і штурмавік у іх «упаў». Вельмі добрая статыстка. Можна толькі выдатна паставіць іх сістэме СПА. 4 цэлі за адзін дзень – вельмі ўраджайна, – сказаў Крамараў.

Апошнія навіны