Што зменіцца ў Беларусі ад 1 чэрвеня?
- 26.05.2023, 20:35
Нас чакае ў тым ліку падаражанне камуналкі.
Першы месяц лета прынясе нямала навінаў і новаўвядзенняў – «Камсамолка» расказвае: калі, каму і якіх.
Падаражэе камуналка
З 1 чэрвеня ў Беларусі вырастуць камунальныя плацяжы. Паводле прынятых у краіне нарматываў, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павялічваюць двойчы за год: у пачатку студзеня і ў пачатку чэрвеня. У студзені жыроўка «пацяжэла» на 9 рублёў 53 капейкі ($3,42), а ў чэрвені павялічваюцца тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію, прыродны газ для ацяплення – плюс 4 рублі 39 капеек ($1,58).
Беларусы-аўтаўладальнікі больш не змогуць карыстацца «Зялёнай картай» у Еўропе
Еўразвяз перастае прымаць беларускія «Зялёныя карты» з 1 чэрвеня 2023 года, як патлумачылі ў Дзяржаўным памежным камітэце, з названай даты беларускія аўтаўладальнікі больш не змогуць выкарыстоўваць міжнародны поліс страхавання грамадзянскай адказнасці «Зялёная карта» пры паездках у краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама падчас паездак у Швэйцарыю і Вялікую Брытанію.
Яшчэ адзін важны момант: усе тыя аўтааматары, у якіх ёсць «Зялёныя карты», выдадзеныя ў пералічаных краінах, на жаль, не змогуць іх выкарыстоўваць у Беларусі. Што рабіць? У Дзяржпамежкамітэце ўказваюць, што з 1 чэрвеня 2023 года беларусы павінны будуць заключаць дамову памежнага страхавання на тэрыторыі той краіны, у якую яны ўязджаюць.
За абслугоўванне рахункаў у замежнай валюце – 750 рублёў
Адзін з буйных беларускіх банкаў, а менавіта «Прыёрбанк», з 1 чэрвеня прыняў пастанову аб павышэнні памеру аплаты за абслугоўванне валютных рахункаў фізічных асобаў. Новыя правілы, як мы пісалі, пачынаюць дзеянне ўжо 1 чэрвеня 2023 г., і паводле іх уводзіцца тарыф памерам 750 рублёў.
Пачынаюцца іспыты ў школьнікаў
Ужо ў чэрвені для выпускнікоў 9 класаў пачынаецца гарачая пара: з 1 да 9 чэрвеня пройдуць іспыты за курс базавай школы. Усяго іспытаў будзе чатыры: па расейскай і беларускай мовах у форме пераказу, іспыт пройдзе ў звыклым фармаце кантрольнай працы. А чацвёртае выпрабаванне – іспыт у гісторыі Беларусі.
У некаторых абітурыентаў ужо стартуе ўступная кампанія
У 2023 годзе ўступная кампанія ўпершыню праходзіць паводле абноўленых правілаў. І некаторыя катэгорыі абітурыентаў могуць атрымаць студэнцкі статус ужо вельмі хутка. Рэч у тым, што падача дакументаў на мэтавае навучанне ў ВНУ сёлета ажыццяўляецца ў перыяд з 1 да 5 чэрвеня, потым – уступныя экзамены, яны пройдуць з 6 да 13 чэрвеня. Залічэнне мэтавікоў павінна адбыцца да 16 чэрвеня.
У 2023 годзе ўступная кампанія ўпершыню праходзіць паводле абноўленых правілаў.
Фота: архіў, носіць ілюстрацыйны характар.
Навіны ў працы беларускіх аптэк
У Міністэрстве аховы здароўя хацелі з 1 чэрвеня забараніць аптэкам пятай катэгорыі адпускаць рэцэптурныя лекі. Гэтая катэгорыя аптэк – самая распаўсюджаная, фактычна выкарыстаная плошча такой аптэкі павінна быць не меншай за 25 квадратаў, а размешчаныя яны ў месцах з вялікай праходнасцю: крамы, вакзалы, рынкі і інш.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю новаўвядзенне Міністэрства аховы здароўя аб «Належнай аптэчнай практыцы» (менавіта ў гэтым дакуменце змяшчаюцца новыя правілы), назвалі ўмовы дыскрымінацыйнымі для працы беларускіх аптэк. У канчатковым выніку МАРГ вынес прадпісанне Міністэрству аховы здароўя: да 30 траўня выключыць адпаведныя пункты з пастановы. Увогуле, ужо ў першыя дні чэрвеня стане зразумела, ці змогуць названыя аптэкі ўсё ж такі прадаваць лекі на рэцэпты, ці не.
Амаль традыцыйна: падаражэюць цыгарэты
Вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў у Беларусі маюць права змяняць кошт сваёй прадукцыі. У большасці выпадкаў кошт цыгарэтаў павялічваецца (у сярэднім, на 5–15 капеек) з першага дня кожнага месяца. І калі часцей за ўсё паднімаюцца кошты на дзясяткі марак цыгарэтаў, то ў чэрвені падаражэюць толькі 4 маркі. Некаторыя з іх адразу на 30 капеек.