Якое надвор'е чакае беларусаў на выходныя?
- 26.05.2023, 21:49
Падрабязны прагноз сіноптыкаў на 27–29 траўня.
27 траўня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе Беларусі адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе pogoda.by.
Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер ноччу паўночна-заходні слабы да сярэдняга, днём паўночны парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5…+11°С, максімальная днём +16…+22°С; у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі ноччу +12…+14°С, днём +23…+25°С. Атмасферны ціск будзе расці.
28–29 траўня ўмовы надвор'я будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе паўночных шыротаў.
28 траўня малавоблачна. Без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1…+8°С, месцамі па краіне, а па Віцебскай і Менскай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0…-2°С; максімальная тэмпература паветра днём складзе +17…+23°С.
29 траўня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1…+8°С, месцамі чакаюцца замаразкі 0…-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +20…+26°С.