Пад Кіевам усталявалі памятную таблічку ў гонар «каліноўца» Аляксея Скоблі
- 27.05.2023, 21:10
Ён пасмяротна атрымаў званне героя Украіны.
Беларус Аляксей Скобля з 2015 года ваяваў ва Украіне як добраахвотнік. Ён загінуў 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам каля сяла Машчун, быў у групе спецназа. Байцы патрапілі ў засаду, Аляксей Скобля загадаў таварышам адыходзіць, а сам застаўся іх прыкрываць. Да свайго 32-годдзя ён не дажыў два дні, паведамляе «Радыё Свабода».
Скобля пасмяротна атрымаў званне героя Украіны. Ва Украіне яго імем назвалі вуліцу.
Цяпер на месцы загінулых абаронцаў Украіны ў ляску каля вёскі ўзнік мемарыял. Памятную таблічку ў гонар Аляксея Скоблі ўсталявалі непадалёк, непасрэдна на месцы яго гібелі ў баі.